Некалi — шмат часу прайшло! – мы прапанавалi свой варыянт беларускага твiтэр-слоўнiка. З той пары змянiўся твiттэр, змянiлiся i людзi – i мы падумалi «Чаму б i не?»: мы вяртаемся да тэмы «твiтэр на мове»! :)
Мы вырашылi ня проста звярнуцца да чытачоў з просьбай аб дапамозе, але i распавясцi тут пра тыя твi-акаунты, якiя будуць цiкавы ўсiм неабыякавым i свядомым асобам :)
I першымi у наш спiс трапiлi займальныя «Беларускія прыказкі»: прыказкі, прымаўкі, загадкі, параўнанні. Пра любыя жыццёвыя абставiны, на любую сiтуацыю, пра самыя розныя з'явы i падзеi – прыказкi, якiмi можна карыстацца i ў жыццi. Галоўнае, на што звяртаеш увагу i што падкупляе ў апiсаннi – «Жывая мова, непастэрызаваны фальклор».
Вам гэта цiкава i карысна? Нам – вельмi! Раiм прыгледзецца i падпiсацца.
На гэтым, дзякуй богу, беларускi твiтэр не заканчваецца – таму чакайце новых мiнi-аглядаў.
А яшчэ запрашаем падзялiцца вашымi назiраннямi: якiя беларускамоўныя ленты ў твiтэры вы чытаеце? На каго раiце падпiсацца? Мы абавязкова распавядзем тут пра цiкавейшыя варыянты.
I ў любы час мы будзем удзячны за прапановы да нашага твiтэр-слоўнiка :)